25 сакавіка 2019 г. — 45 гадоў з дня адкрыцця музея працоўнай славы Брэсцкага электрамеханічнага завода (1974)
Брэсцкі электрамеханічны завод (да 1972 г. — завод электравымяральных прыбораў) у кастрычніку 1964 г. быў аб’яўлены ўведзеным у строй дзеючых, у маі 1965 г. пачаў выпускаць прадукцыю — перыферыйныя ўстройствы для ЭВМ. Дырэктарам завода быў Уладзімір Аляксандравіч Сальнікаў (1924–1982), таленавіты інжынер і кіраўнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981). У канцы 1971 г. партыйны камітэт і адміністрацыя завода прынялі рашэнне аб стварэнні музея працоўнай славы завода. Работу па адборы і сістэматызацыі матэрыялаў вяла інжынер Марыя Стрыга, якой дапамагала грамадскасць прадпрыемства.
4 жніўня 2019 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Сальнікава (1924–1982), канструктара радыёэлектроннай апаратуры і вылічальнай тэхнікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1981)
Уладзімір Аляксандравіч Сальнікаў нарадзіўся 4 жніўня 1924 г. у г. Гусь-Хрустальны Уладзімірскай вобласці РСФСР. У 1942–1945 гг. служыў у Савецкай арміі. Пасля заканчэння спецшколы радыстаў Цэнтральнага штаба партызанскага руху ў Маскве быў накіраваны ў партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Украіны і Беларусі. Служыў радыстам-аператарам 1-га Малдаўскага злучэння партызанскіх брыгад, радыстам аператыўнага аддзела штаба 2-га Украінскага фронту.
28 снежня 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Емяльянавіча Екельчыка (1928–1976), спецыяліста ў галіне вытворчасці вылічальнай тэхнікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1970)
Міхаіл Емяльянавіч Екельчык нарадзіўся 28 снежня 1928 г. у Мінску. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваны ў Варонежскую вобласць, затым — у г. Фергану. У 1942 г. пераехаў на станцыю Прывольную Саратаўскай вобласці. У час эвакуацыі размінуўся з бацькамі, ваенныя гады правёў у дзіцячых дамах. Выхаванне ў дзіцячым доме садзейнічала фарміраванню цэльнай і цвёрдай асобы, якая паважае людзей і ўмее сябраваць.
15 сакавіка 2013 г. – 50 гадоў з пачатку будаўніцтва (1963) Брэсцкага завода электравымяральных прыбораў і станочнага абсталявання (сучасны ААТ “Брэсцкі электрамеханічны завод”)
Прадпрыемства было заснавана па рашэнню Савета Мiнiстраў СССР ад 15 сакавiка 1963 года, пабудавана ў г. Брэсце ў 1963–1965 гадах, як завод электравымяральных прыбораў.